Сустрэча з прадстаўнікамі літаратурнага аб’яднання "Надзвінне" (5 класы)

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. На жаль, мы не так часта чуем сакавітую і мілагучную беларускую мову. А вучням 5-х класаў пашанцавала пабыць на сустрэчы з прадстаўнікамі літаратурнага аб’яднання "Надзвінне" і паслухаць вершы пра родную мову, слынных палачан, пра сваю Радзіму. Дзякуем гасцям за асалоду ад вершаў на роднай мове. Жадаем ім натхнення і плёну на творчай ніве.