Рэспубліканскі дыктант

16.09.2022

17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар. Менавіта ў гэты дзень, дзякуючы паходу Чырвонай Арміі, Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала пунктам адліку новай беларускай гісторыі.
Напярэдадні свята, 16 верасня, вучні 8-11 класаў нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце. Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.