Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы

21.02.2022

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша школа не засталася ўбаку ад гэтага свята.

Раніца пачалася з інтэрв'ю "Самае цікавае беларускае слова", якое бралі вучні 7 класса Курган Васіль і Журко Ксенія. Вучні 10 класа правялі для малодшых актыўныя беларускія перапынкі і інфармацыйныя гадзіны.

Вучні 1 "Б" класа запрасілі гасцей з ГУК "Цэнтр Культуры "Полацк". Падчас праграмы "Спрадвечна беларускія словы" дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі, складалі калажы. Дзеці пазнаёміліся з новымі словамі роднай мовы, цікава правялі час.