Дзень роднай мовы

21.02.2018

21 лютага — Дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. 

У гэты дзень мы запрасілі на сустрэчу членаў літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”. Атрымалі задавальненне ад вершаў Галіны Загурскай, Алы Швайко. Феактыста Фядотава  і Уладзіміра Куца, якія доўга жылі за межамі Беларусі, але прыйшлі да таго, што пішуць вершы па-беларуску. У кожнага з іх шмат твораў пра малую радзіму, пра родную мову. Дзякуем за магчымасць паслухаць прыгожую, спеўную родную мову.